Аб правядзенні ўрока і 3 экскурсій спецыялістамі занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Кобрыне для навучэнцаў аздараўленчага лагера «Дружба» сярэдняй школы № 8 г. Кобрына
7 сакавіка 2024 г. у рамках Міжнароднага тыдня архіваў і акцыі «Архівы – школе» ў занальным дзяржаўным архіве ў г. Кобрыне пабывалі тры атрады аздараўленчага лагера «Дружба» сярэдняй школы № 8 г. Кобрына.
Для першага атрада быў праведзены ўрок на тэму «Скарбніца дакументаў» пра функцыі і задачы архіва, падчас якога дзеці адказвалі на пытанні віктарыны пад назвай «Падарожжа ў свет дакументаў».
Архівісты правялі для трох атрадаў аглядныя экскурсіі па архіве. Дзеці даведаліся пра гісторыю стварэння архіва, асноўныя напрамкі яго дзейнасці, склад фондаў, якія захоўваюцца, спецыфіку працы з архіўнымі дакументамі і азнаёміліся з умовамі іх захоўвання. Пабывалі ў архівасховішчы.
Вучням таксама былі прадэманстраваны стэндавыя выставы, якія экспануюцца ў архіве.
![]() |
1. Першы атрад аздараўленчага лагера «Дружба» сярэдняй школы № 8 г. Кобрына падчас урока |
![]() |
2. Дзеці падчас правядзення віктарыны |
![]() |
3. Вучні падчас агляднай экскурсіі па архіве |
![]() |
4. Другі атрад аздараўленчага лагера «Дружба» сярэдняй школы № 8 г. Кобрына падчас экскурсіі па архівасховішчу |
![]() |
5. Трэці атрад аздараўленчага лагера «Дружба» сярэдняй школы № 8 г. Кобрына падчас экскурсіі |