Аб правядзенні ўстановай Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе»
15 мая 2025 г. супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці правялі лекцыю і кіналекторый для студэнтаў 2 курса ГДУ ім.Францыска Скарыны. Загадчык аддзела справаводства, фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду і архіваў арганізацый Таццяна Хіневіч расказала студэнтам аб заканадаўчых дакументах па справаводстве Рэспублікі Беларусь. Яна падрабязна спынілася на пытаннях вядзення справаводства, працэсах працы з дакументамі, а таксама тэрмінах, умовах захоўвання і парадку перадачы дакументаў у абласны архіў.
Старшы навуковы супрацоўнік Мая Вашчанка паказала студэнтам дакументы перыяду Вялікай Айчыннай вайны аб узнагароджанні партызан і расказала пра подзвігі герояў-партызан Гомельшчыны. Студэнтам былі прадэманстраваны дакументальныя фільмы БДАКФФД, Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан аб гераічным укладзе ў Перамогу над фашызмам усіх саюзных рэспублік.
Загадчык аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў Святлана Прымакова на экскурсіі паказала і расказала навучэнцам аб спецыфіцы захаванасці дакументаў у архівасховішчы.
![]() |
1. Т.Хіневіч праводзіць лекцыю для студэнтаў ГДУ ім.Ф.Скарыны |
![]() |
2. Паказ дакументальнага фільма пра ўклад Казахстана ў Вялікую Перамогу |
![]() |
3. С.Прымакова са студэнтамі на экскурсіі па архіве |
![]() |
4. Удзельнікі мерапрыемства ў чытальнай зале архіва |