Аб наведванні Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці навучэнцамі Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сувязі

21 сакавіка 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі навучэнцы 3-га курса ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны каледж сувязі», якія навучаюцца па спецыяльнасці «Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання».

Загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Святлана Казлова падрабязна расказала аб фарміраванні дакументаў у арганізацыях – крыніцах камплектавання архіва і парадку перадачы іх на пастаяннае захоўванне ў архіў.

Супрацоўнікі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў распавялі навучэнцам пра гісторыю архіва, умовы захоўвання і выкарыстання архіўных дакументаў. Больш падрабязна спыніліся на архіўных дакументах па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

У завяршэнне лекцыі навучэнцам быў прадэманстраваны падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

 

1. Падчас лекцыі
2. Загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Святлана Казлова расказвае навучэнцам аб парадку перадачы дакументаў на пастаяннае захоўванне ў архіў
3. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Галіна Калустава распавядае навучэнцам аб архіўных дакументах па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
4. Архівіст ΙΙ кваліфікацыйнай катэгорыі Наталля Якута расказвае аб рабоце з архіўнымі дакументамі