Удзел установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Аднавім лясы разам»

8 красавіка 2024 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» сумесна з прафсаюзнай арганізацыяй і іншымі ўстановамі і арганізацыямі Гомельскай вобласці прынялі ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Аднавім лясы разам», прымеркаванай да Года якасці.

Гомельская вобласць – адзін з самых лясных рэгіёнаў краіны. Архівісты як ніхто іншы разумее значнасць аднаўлення лясных рэсурсаў і традыцыйна штогод прымае ўдзел у высадцы лесу.

У гэтым годзе архівісты працавалі на тэрыторыі Цярухскага лясніцтва, дзе высадзілі саджанцы соснаў, усяго 2, 9 гектара.

«Мы штогод падтрымліваем гэтую выдатную акцыю, якая ахоплівае ўсе рэгіёны краіны, бо лічым, што высадка лесу – гэта наш святы абавязак перад будучымі пакаленнямі», – адзначыў удзельнік акцыі дырэктар архіва А.М.Сушчэвіч.