Архіўны ўрок, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

16 лютага 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» наведалі навучэнцы ўстановы адукацыі «Полацкі дзяржаўны медыцынскі каледж імя Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанка». Праведзены архіўны ўрок «35 гадоў праз…», прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, які праходзіў па матэрыялах вітражнай выставы дакументальных матэрыялаў і фатаграфій. Для прысутных прадэманстраваны відэа-ролік «Хроніка афганскай вайны» і праведзена аглядная экскурсія па архіве.