Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» на правядзенні мерапрыемстваў у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст», рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе»

26 лістапада 2025 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе», а таксама ў рамках рэспубліканскай акцыі «Юны архівіст» для навучэнцаў 4 класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Крычава» была праведзена тэматычная гутарка прымеркаваная да 62-й гадавіны адкрыцця занальнага архіва «Гісторыя архіўнай галіны на Крычаўшчыне» і падрыхтавана стэндавая выстава «Ад мінулага да будучыні». На пачатку сустрэчы вядучы архівіст установы Вікторыя Кандраценка расказала навучэнцам аб гісторыі стварэння архіўнай справы ў Крычаўскім раёне, і асноўнымі напрамкамі яе дзейнасці, складам дакументаў, якія знаходзяцца на захоўванні.

У чытальнай зале вучні азнаёміліся з дзеючай стэндавай выставай «Ад мінулага да будучыні».

На фота: Вікторыя Кандраценка пры правядзенні тэматычнай гутаркі «Гісторыя архіўнай галіны на Крычаўшчыне « і прэзентацыі выставы «Ад мінулага да будучыні».