Напярэдадні свята – Дня Перамогі – супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў Пінску наведалі навучэнцаў навучальных устаноў «Пінскі дзяржаўны будаўнічы каледж» і «Пінская сярэдняя школа №1»

Архівісты расказалі аб ключавых падзеях Вялікай Айчыннай вайны, акупацыі і вызваленні Піншчыны. Асаблівая ўвага была ўдзелена партызанскаму руху, мужнасці салдат і звычайных людзей.

У завяршэнні сустрэчы быў паказаны відэаролік «Крэпасць-герой», створаны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

 

1. Супрацоўнікі архіва ва ўстанове адукацыі «Сярэдняя школа №1 г.Пінска»
2. Супрацоўнікі архіва ва ўстанове адукацыі «Пінскі дзяржаўны каледж будаўнікоў»