Кіналекторый у рамках акцыі «Архівы-школе» у ЗДА у г.Жлобіне
23 жніўня 2024 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» здзейснілася сустрэча з навучэнцамі 7-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №7 г.Жлобіна» у рамках акцыі «Архівы-школе».
Архівіст І.М.Елісеева расказала аб гісторыі дзяржаўнага архіва, дакументах, якія захоўваюцца, азнаёміла дзяцей з дзеючымі выстаўкамі.
Працягваючы рэалізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, для дзяцей быў прадэманстраваны фільм «Вызваленне», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кинафотафонадакументаў».
Завяршылася сустрэча агляднай экскурсіяй па архівасховішчы, у ходзе якой навучэнцы з інтарэсам азнаёміліся фондамі, якія захоўваюцца.
![]() |
1. Архівіст И.Н.Елісеева падчас правядзення ўрока «Архівы-школе» з навучэнцамі 7-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №7 г.Жлобіна» |
![]() |
2. Экскурсія ў архівасховішчы |
![]() |
3.Паказ дакументальнага фільма «Вызваленне» |