Урок да Дня народнага адзінства для вучняў ДУА «Сярэдняя школа №45 г.Магілёва»

У рамках святкавання Дня народнага адзінства і акцыі «Архівы – школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» для вучняў 11 класа ДУА «Сярэдняя школа №45 г.Магілёва» быў праведзены ўрок, прысвечаны падзеям восені 1939 года, дзякуючы якім адрадзілася нацыянальнае адзінства беларускага народа. Школьнікі пазнаёміліся з дакументальнай выставай «Дзень народнага адзінства» і банэрнай выставай «Зноў да мінулага поглядам наблізімся».

У актавай зале быў паказаны дакументальны фільм «Уз’яднанне», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, заснаваны на кінахроніцы 1939 года і прысвечаны аб’яднанню беларускіх зямель.

Акрамя таго, навучэнцы наведалі архівасховішча і лабараторыю па аблічбоўцы дакументаў, дзе змаглі ўбачыць, як захоўваюцца дакументы і праводзіцца аблічбоўка архіўных дакументаў.

 

1. Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксандр Петухоў вядзе ўрок для вучняў ДУА «Сярэдняя школа №45 г.Магілёва».
2. Вучні ДУА «Сярэдняя школа №45 г.Магілёва» знаёмяцца са стэндавай выставай «Дзень народнага адзінства».
3. Вучні ДУА «Сярэдняя школа №45 г.Магілёва» глядзяць дакументальны фільм «Уз’яднанне».
4. Загадчык аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Вольга Троцкая паказвае навучэнцам ДУА «Сярэдняя школа №45 г.Магілёва» архіўныя дакументы.
5. Вучні ДУА Сярэдняя школа №45 г.Магілёва» разглядаюць банэрную выставу «Зноў да мінулага поглядам наблізімся».
6. Намеснік дырэктара-галоўны захавальнік фондаў Людміла Цалабанава дэманструе вучням ДУА «Сярэдняя школа №45 г.Магілёва» архівасховішча.