Аб правядзенні ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь экскурсіі для навучэнцаў гімназіі №9 г.Мінска
10 лютага 2026 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) у рамках правядзення агульнарэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і акцыі «Юны архівіст» адбылася экскурсія для навучэнцаў ДУА «Гімназія №9 г.Мінска імя Д.М.Манкевіча».
З прывітальным словам да гасцей звярнуўся намеснік дырэктара НАРБ, кандыдат гістарычных навук С.В.Кулінок. Таксама ён расказаў аб гісторыі архіва, асноўных напрамках яго дзейнасці, складзе дакументаў і магчымасцях іх выкарыстання ў напісанні навуковых работ па гісторыі Беларусі.
Падчас другой частцы экскурсіі навучэнцы наведалі архівасховішча фондаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны, дзе азнаёміліся з умовамі захоўвання дакументаў, а таксама з дакументальнымі крыніцамі па гісторыі партызанскага руху, аб злачынствах нямецкіх акупацыйных улад супраць грамадзянскага насельніцтва і аб вывазе мірных жыхароў БССР на прымусовую працу.
Таксама для гасцей быў прадэманстраваны відэаролік «Мы памятаем…», падрыхтаваны работнікамі НАРБ з прымяненнем тэхналогій штучнага інтэлекту.
Аглядная экскурсія, арганізаваная НАРБ, была накіравана на паглыбленне школьных ведаў праз узаемадзеянне з сапраўднымі крыніцамі, знаёмства з прафесіяй архівіста і фарміраванне адказнага стаўлення да дакументальнай спадчыны нашай краіны.
![]() |
| 1. Выступленне намесніка дырэктара НАРБ С.В.Кулінка |
![]() |
| 2. Падчас прагляду відэароліка «Мы памятаем…» |
![]() |
| 3. Госці архіва падчас наведвання архівасховішча |
![]() |
| 4. Госці архіва падчас наведвання архівасховішча |
![]() |
| 5. Госці архіва падчас наведвання архівасховішча |
![]() |
| 6. Госці архіва падчас наведвання архівасховішча |





