Правядзенне ўрокаў для навучэнцаў ДУА «Гімназія №3 імя В.І.Соламавай г.Гродна» у рамках акцыі «Архівы-школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»
3 сакавіка 2026 года ў рамках акцыі «Архівы − школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 8 і 9 класаў ДУА «Гімназія №3 В.І.Соламавай г.Гродна» былі праведзены 2 урока на тэму «Партызанская і падпольная барацьба на тэрыторыі Гродзеншчыны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны».
Супрацоўнікі архіва распавялі навучэнцам аб самаадданай і мужнай барацьбе партызан і падпольшчыкаў супраць акупацыйных уладаў. Вялікую цікавасць у школьнікаў выклікалі ўспаміны і лісты ўдзельнікаў вайны, а таксама дакументы і матэрыялы аб дзейнасці антыфашысцкіх фарміраванняў на тэрыторыі Гродзенскай вобласці: загады штабоў партызанскіх брыгад, часопісы баявых дзеянняў, запісныя кніжкі. Таксама ўвазе школьнікаў былі прадстаўлены экспануемыя ў чытальнай зале архіва выставы дакументаў, прысвечаныя падзеям і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.
У завяршэнні ўрокаў школьнікі наведалі архівасховішча, дзе даведаліся аб умовах захоўвання, складзе і змесце дакументаў, а таксама наведалі аддзеле аблічбоўвання і рэстаўрацыі дакументаў.
![]() |
| 1. Навучэнцы ДУА «Гімназія №3 імя В.І.Соламавай г.Гродна» падчас наведвання архівасховішча |
![]() |
| 2. Навучэнцы ДУА «Гімназія №3 імя В.І.Соламавай г.Гродна» падчас наведвання аддзела аблічбоўвання і рэстаўрацыі дакументаў |

