Аб правядзенні экскурсіі з курсантамі УА «Магілёўскага інстытута МУС Рэспублікі Беларусь»

У рамках Года якасці і акцыі «Архівы-школе» 5 лютага 2024 г. установу «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці» наведалі курсанты УА «Магілёўскага інстытута МУС Рэспублікі Беларусь» і дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Вараб’ёў Аляксандр Аляксандравіч.

Да ўвагі курсантаў былі прадстаўлены архіўныя выстаўкі «Партызанская памяць», «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», фонд асабістага паходжання Ціханаў І. А.

Загадчык аддзела Шэўчык Таццяна і вядучы архівіст Брузгіна Святлана азнаёмілі курсантаў з прадстаўленымі на выставе архіўнымі дакументамі з фондаў Бабруйскага абласнога камітэта КПБ, калекцыі дакументаў удзельнікаў Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай, Вялікай Айчыннай вайны, сацыялістычнага будаўніцтва, Герояў Сацыялістычнай Працы Магілёўскай вобласці, асабістага паходжання Ціханава І.А., перыядычнымі выданнямі і расказалі пра партызанскі і падпольны рух у перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

Таксама для гасцей была арганізавана экскурсія па архіву, падчас якой загадчык аддзела Барцулёва Святлана расказала аб гісторыі стварэння архіва, аб рабоце архіва, аб рэжымах і складзе захоўвання архіўных дакументаў.

Курсанты наведалі архівасховішча, выставачную экспазіцыю па гісторыі партыйнага архіва.