Акцыя «Архівы – Школе» працягваецца

Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» працягвае ўзаемадзеянне з установамі адукацыі ў рамках акцыі «Архівы-Школе». 21 сакавіка 2024 г.на базе сярэдняй школы №7 г.Навагрудка прайшоў занятак для вучняў 7 класа, прымеркаваны да Дня Хатынскай трагедыі, памяці ўсіх спаленых вёсак Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

На ўроку вучні пазнаёміліся з архіўнымі дакументамі, якія расказваюць аб злачынствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Навагрудчыны ў гады вайны, у тым ліку аб фактах знішчэння мірнага насельніцтва горада і раёна, аб знішчэнні яўрэйскай абшчыны, спаленні поўнасцю або часткова населеных пунктаў у ходзе карных акцый. Таксама школьнікам прадэманстравана віртуальная дакументальная выстава, прысвечаная 980-годдзю Навагрудка, на якой прадстаўлены дакументы і фотаздымкі, якія адлюстроўваюць асноўныя вехі ў гісторыі горада, яго славутыя мясціны і найбольш важныя падзеі развіцця Навагрудка на сучасным этапе.