Візіт навучэнцаў сярэдняй школы №8 г.Рэчыцы ў Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы
8 кастрычніка 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» Рэчыцкі дзяржархіў наведала група навучэнцаў 10-х класаў сярэдняй школы №8 г.Рэчыцы. У час экскурсіі па архіву архівісты інфармавалі іх аб гісторыі і рабоце архіва, дэманстравалі найбольш цікавыя архіўныя дакументы. У гонар 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецкай акупацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў чытальнай зале для юных гасцей адбыўся паказ дакументальнага фільма БДАКФФД «Вызваленне».
![]() |
1. Навучэнцы сярэдняй школы №8 г.Рэчыцы ў архівасховішчы №2 |
![]() |
2. Навучэнцы сярэдняй школы №8 г.Рэчыцы знаёмяцца з навукова-даведачнай літаратурай ЗДА ў г.Рэчыцы |
![]() |
![]() |
3-4. Паказ дакументальнага фільма «Вызваленне» |
![]() |
5. Візіткі ЗДА ў г.Рэчыцы з QR-кодамі сайта «Архівы Беларусі» і відэаэкскурсіяй па архіву |
![]() |
6. Дырэктар ЗДА ў г.Рэчыцы Н.М.Пішчык з гасцямі архіва |