Экскурсія для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №17 г.Магілёва» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»
У рамках акцыі «Архівы-школе» 4 лістапада 2024 года ўстанову «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» наведалі навучэнцы 8 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №17 г.Магілёва».
У ходзе экскурсіі дзяўчаты пазнаёміліся з банэрнай выставай «Зноў да мінулага поглядам наблізімся», якая прысвечана падзеям з гісторыі горада Магілёва ў гады Вялікай Айчыннай вайны і аднаўленнем горада ў пасляваенны перыяд.
Найбольшую цікавасць гасцей выклікала інфармацыя аб мемарыялах і воінскіх пахаваннях на тэрыторыі Магілёўскага раёна, а таксама архіўныя дакументы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Пасля экскурсіі ў чытальнай зале архіва для навучэнцаў быў прадэманстраваны фільм «Вызваленне», які быў падрыхтаваны супрацоўнікамі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (г. Дзяржынск) у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
![]() |
1. Вучні ДУА «Сярэдняя школа №17 г.Магілёва» знаёмяцца з кнігамі аб Вялікай Айчыннай вайне |
![]() |
2. Загадчык аддзела Вольга Троцкая знаёміць школьнікаў з архіўнымі дакументамі аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны |