Экскурсія для студэнтаў хімічнага факультэта БДУ праведзена ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь

20 снежня 2025 г. у рамках правядзення агульнарэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адбыўся візіт студэнтаў хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў колькасці 42 чалавекі.

З прывітальным словам да навучэнцаў звярнуліся намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок і дацэнт кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ К.I.Козак.

Для студэнтаў былі праведзены аглядная лекцыя па гісторыі НАРБ, дэманстрацыя відэароліка, падрыхтаванага архівістамі з выкарыстаннем ШІ, а таксама экскурсія па архіве з наведваннем архівасховішчаў. Там cтудэнты азнаёміліся з найбольш цікавымі і важнымі дакументамі па найноўшай гісторыі Беларусі.

 

1. Прывітальнае слова С.В.Кулинка
2. Прывiтальнае слова К.I.Козака
3. Студэнты хімічнага факультэта БДУ падчас наведвання НАРБ
4. Экскурсія ў архівасховішча НАРБ
5. Экскурсія ў архівасховішча фондаў асабістага паходжання