У Дзяржархіве ў г.Глыбокае працягнутыя заняткі з групай «Юны архівіст»
23 лістапада 2024 года ў Дзяржархіве ў г.Глыбокае працягнуліся заняткі з групай «Юны архівіст» дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №2 г.Глыбокае».
На гэты раз тэмай для ўрока стала «Навукова-тэхнічная апрацоўка дакументаў». Вядучы архівіст Дзяржархіва Аліна Чаславаўна Юргель расказала навучэнцам пра тое, як праходзіць працэс апрацоўкі дакументаў, па якіх прынцыпах праводзіцца экспертыза каштоўнасці, аб правілах падшыўкі і афармлення вокладак спраў.
З вялікай цікавасцю вучні ўдзельнічалі ў практычным занятку. Ім было прапанавана самім сістэматызаваць дакументы ў справах, падшыць, пранумараваць і аформіць вокладкі спраў.
На фота: Вядучы архівіст Дзяржархіва ў г.Глыбокае Аліна Чаславаўна Юргель праводзіць практычныя заняткі па навукова-тэхнічнай апрацоўцы дакументаў