Дакументальная выстава «Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. 1917 год»
3 лістапада 2025 года па ініцыятыве Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы прайшоў семінар для выкладчыкаў гісторыі ўстаноў адукацыі г.Мінска «Справядлівая гісторыя» ў кінатэатры «Масква». У рамках мерапрыемства і рэалізацыі праекта «Архівы – школе» адбылося адкрыццё выставы «Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. 1917 год», падрыхтаванай Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ).
Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года – адна з найбуйнейшых палітычных падзей XX стагоддзя, якая паўплывала на далейшы ход сусветнай гісторыі. Для нашай рэспублікі з’явілася магчымасць стварэння рэальнай дзяржаўнасці на савецкай аснове. Многія сацыяльныя заваёвы, рэалізаваныя партыяй бальшавікоў, у цяперашні час сталі адной з асноў сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.
На выставе прадстаўлены ўнікальныя дакументы НАРБ, якія адлюстроўваюць гісторыю Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі. Значную цікавасць уяўляюць плакаты, улёткі, тэлеграмы, заклікі розных палітычных партый, а таксама фатаграфіі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, якія распавядаюць пра рэвалюцыйныя падзеі ў нашай краіне.
![]() |
| 1. Навуковы супрацоўнік НАРБ В.П.Гарматны знаёміць наведвальнікаў з дакументальнай выставай «Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. 1917 год» |
![]() |
| 2. Навуковы супрацоўнік НАРБ В.П.Гарматны знаёміць наведвальнікаў з дакументальнай выставай «Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. 1917 год» |
![]() |
| 3. Архіўныя дакументы і фатаграфіі на выставе |
![]() |
| 4. Архіўныя дакументы і фатаграфіі на выставе |
![]() |
| 5. Архіўныя дакументы і фатаграфіі на выставе |




