Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Аб правядзенні прафарыентацыі ў Мінскім палітэхнічным каледжы

14 студзеня 2025 г. у мэтах павышэння эфектыўнасці дзейнасці па прыцягненні ў архіўную галіну маладых спецыялістаў, кадравага замацавання і папулярызацыі прафесіі намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі Р.С.Жаўняркевіч, загадчык аддзела захавання і ўліку дакументаў М.А.Міхайлава і загадчык аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій В.К.Цяцернік наведалі дзяржаўную ўстанову адукацыі «Мінскі політэхнічны каледж».

З навучэнцамі выпускнога курса праведзена прафарыентацыйная работа з мэтай адбору навучэнцаў для атрымання вышэйшай адукацыі на аснове мэтавай падрыхтоўкі.