Правядзенне ўрокаў для вучняў ДУА «Сярэдняя школа №6 імя Р.А.Гарнавых г.Гродна» у рамках акцыі «Архівы-школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»

27 сакавіка 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 6 класаў ДУА «Сярэдняя школа №6 імя Р.А.Гарнавых» былі праведзены 2 ўрокі на тэму «Роля архіваў у захоўванні гістарычнай спадчыны».

Супрацоўнікі архіва расказалі школьнікам аб гісторыі стварэння архіва, яго структуры і асноўных напрамках дзейнасці. Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены найбольш цікавыя і каштоўныя дакументы, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве. У ходзе ўрока дзеці азнаёміліся з выставамі дакументаў аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, якія экспануюцца ў чытальнай зале, а таксама са зборнікамі дакументальных матэрыялаў, падрыхтаванымі пры ўдзеле Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.

Для школьнікаў быў агранізаваны паказ дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў».

Падчас экскурсіі па архіве навучэнцы наведалі архівасховішча, а таксама лабараторыю па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў.

 

1. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №6 імя Р.А.Гарнавых г.Гродна» падчас прагляду дакументальнага фільма «Вызваленне»
2. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №6 імя Р.А.Гарнавых г.Гродна» падчас наведвання архівасховішча