Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы правёў мерапрыемства, прымеркаванае да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі

2 красавіка 2026 года супрацоўнікі Рэчыцкага дзяржархіва сустрэліся з калектывам Рэчыцкага камбіната хлебапрадуктаў. Яны расказвалі работнікам прадпрыемства аб заключэнні 2 красавіка 1996 і 1997 гадоў Дагавораў аб утварэнні Супольнасці і Саюза Беларусі і Расіі і дэманстравалі ім дакументы Рэчыцкага гарвыканкама з інфармацыяй аб выніках першага года беларуска-расійскай інтэграцыі для Беларусі і, у прыватнасці, Рэчыцы.

Апрача таго, архівісты адзначылі ролю народаў Беларусі і Расіі ў барацьбе з фашызмам у гады Вялікай Айчыннай вайны і прадставілі ўвазе аўдыторыі дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

 

1. Археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі ЗДАРэч С.А.Жарносенка расказвае работнікам Рэчыцкага КХП аб Дне яднання народаў Беларусі і Расіі
2. У час паказа дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»