Аб дэманстрацыі Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі ў г.Гродна дакументальнага фільма «Чарнобыль: хронікі трагедыі» для навучэнцаў ДУА «СШ №28 г.Гродна»

27 красавіка 2026 года супрацоўнікамі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна была арганізавана дэманстрацыя дакументальнага фільма «Чарнобыль: хронікі трагедыі», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў з удзелам Дэпартамента па архівах і справаводству, для навучэнцаў ДУА «СШ №28 г.Гродна». Перад пачаткам паказу фільма перад аўдыторыяй гледачоў выступіла супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Д.У.Лісянская.

На фота: Навучэнцы ДУА «СШ №28 г.Гродна» перад пачаткам паказу фільма.