Кіналекторый для кадэтаў 1-4 курсаў Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча

17 красавіка 2025 г. загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.М.Джэнжэра правяла кіналекторый для кадэтаў 1-4 курсаў Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча.

На мерапрыемстве быў прадэманстраваны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, які быў створаны архівам пры ўдзеле і падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь,

У фільме дэманструюцца асноўныя этапы Вялікай Айчыннай вайны: ад нападзення фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз і да поўнага разгрому ворага на яго тэрыторыі.

Пасля прагляду фільма хлопцы дзяліліся сваімі ўражаннямі.

 

1. Выступленне загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.М.Джэнжэра ў актавай зале для кадэт 1-4 курсаў Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча
г.Слуцк, 17.04.2025.
2. Выступленне загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.М.Джэнжэра ў актавай зале для кадэт 1-4 курсаў Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча
г.Слуцк, 17.04.2025.
3. Дэманстрацыя фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» ў актавай зале для кадэт 1-4 курсаў Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча
г.Слуцк, 17.04.2025.
4. Дэманстрацыя фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» ў актавай зале для кадэт 1-4 курсаў Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча
г.Слуцк, 17.04.2025.