Заняткі для групы «Юны архівіст» прайшлі ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»
17.09.2024 у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» прайшлі заняткі для групы «Юны архівіст», створанай на базе 9 «В» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №12 г.Ліды».
Згодна з каляндарна-тэматычным планам, распрацаваным дзяржархівам, былі праведзены заняткі, на якіх супрацоўнікі архіва расказалі юным архівістам пра гісторыю самага маладога дзяржаўнага свята Беларусі – Дня народнага адзінства, азнаёмілі іх з тэматычнай выставай «Дзень, які нас аб’ядноўвае», а таксама прадэманстравалі фільм «Уз’яднанне», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».
![]() |
1. Група «Юны архівіст» падчас правядзення заняткаў. |