Рэалізацыя Рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў БДАМЛМ
7 чэрвеня 2024 года ў рамках Рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) вядучым архівістам аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў К.В. Цынкевіч была праведзена экскурсія для навучэнцаў 5-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 97 г .Мінска імя В.У. Гергеля».
Вучні атрымалі магчымасць пазнаёміцца з багатай калекцыяй БДАМЛМ, каштоўнымі дакументамі і музейнымі прадметамі.
На экскурсіі школьнікі даведаліся аб творчым шляху вядомых пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў і музыкантаў, чые творы і творчыя знаходкі захоўваюцца ў архіве-музеі. Акрамя гэтага, дзеці даведаліся аб рабоце архівістаў і навуковых супрацоўнікаў, якія клапоцяцца аб захаванні і перадачы спадчыны беларускай культуры будучым пакаленням.
Экскурсія стала цікавым і пазнавальным вопытам для навучэнцаў, якія дазволілі ім паглыбіць свае веды пра гісторыю і культуру сваёй краіны.
![]() |
1. К.В. Цынкевіч у групе з навучэнцамі 5-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 97 г .Мінска імя В.У. Гергеля». |
![]() |
2. К.В. Цынкевіч з навучэнцамі 5-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 97 г .Мінска імя В.У. Гергеля» падчас экскурсіі ў архівасховішчы БДАМЛМ. |