Архіўны занятак ў рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку»

У рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» для навучэнцаў-даследчыкаў 11 класа Установы адукацыі «Полацкая дзяржаўная гімназія №1 імя Ф.Скарыны» праведзены архіўныя заняткі «Асновы працы з архіўнымі дакументамі». Мэтай занятку было набыццё навыкаў працы з архіўнымі дакументамі і выяўленне матэрыялаў для даследчай працы «Матэматыка ў архітэктуры горада Полацка».

На фота: Вучні Установы адукацыі «Полацкая дзяржаўная гімназія №1імя Ф.Скарыны» падчас працы.