1 красавіка 2026 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі навучэнцы сёмага класа сярэдняй школы №7 г.Віцебска
Падчас візіту хлопцы і дзяўчаты азнаёміліся з гісторыяй архіва і архіўнай справы ў Беларусі, атрымалі інфармацыю аб асноўных напрамках дзейнасці сучаснага архіва і сеткі архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь, паглядзелі дакументальны фільм, прысвечаны вызваленню Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, азнаёміліся з працэсам рэстаўрацыі дакументаў. Таксама для навучэнцаў была праведзена экскурсія па архіве.
![]() |
| 1. У чытальнай зале архіва |
![]() |
| 2. Падчас прагляду дакументальнага фільма, прысвечанага вызваленню Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў |
![]() |
| 3. Азнаямленне з працэсам рэстаўрацыі дакументаў |
![]() |
| 4. У адным з архівасховішчаў |



