Архівісты Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна ў рамках міжнароднага тыдня архіваў правялі дзень адчыненых дзвярэй
Архівісты Занальнага дзяржаўнага архіва ў горадзе Маладзечне ў рамках міжнароднага тыдня архіваў правялі дзень адчыненых дзвярэй для навучэнцаў 1-га курса спецыяльнасцяў «Правазнаўства» і «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» ДУА«Маладзечанскі гандлёва-эканамічны каледж Белкаапсаюза».
У пачатку сустрэчы для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія з наведваннем архівасховішча і паказана прэзентацыя аб гісторыі архіва. Таксама ўдзельнікі мерапрыемства паглядзелі дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», у якім былі прадстаўлены архіўныя кадры, хронікі ваенных і мірных гадоў. Фільм дазволіў навучэнцам глыбей усвядоміць гераізм і подзвіг народа падчас Вялікай Айчыннай вайны, убачыць падзеі вачамі тых, хто перажыў тыя гады, сустрэў Вялікую Перамогу.
У рамках сустрэчы загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Кутас І.Г. правяла навучальны семінар па арганізацыі і вядзенні справаводства, фарміраванні спраў і афармленні дакументаў.
Мерапрыемства, арганізаванае Занальным дзяржаўным архівам у г.Маладзечна, стала яскравым прыкладам адукацыйнай працы, накіраванай на папулярызацыю архіўнай справы і гістарычнай памяці.
![]() |
1. Паказ прэзентацыі аб гісторыі архіва |
![]() |
2. Наведванне архівасховішча |
![]() |
3. Падчас прагляду дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» |
![]() |
4. Навучальны семінар па арганізацыі і вядзенні справаводства |