Акцыя «Архівы-Школе» прайшла ў Занальным дзяржаўным архіве ў г.Навагрудку

6 лістапада 2024 г. ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» у рамках акцыі «Архівы-Школе» адбылася сустрэча з вучнямі 5 класа сярэдняй школы №5 г.Навагрудка.

У гэты дзень школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй, асноўнымі функцыямі і задачамі архіўнай установы, складам і храналагічнымі рамкамі дакументаў, якія захоўваюцца.

На прыкладзе дзеючых дакументальных выстаў «У памяці народнай», «Навагрудак – горад старажытны, горад малады» навучэнцы даведаліся, як выкарыстоўваюцца архіўныя дакументы ў інтарэсах грамадства і дзяржавы.

Падчас мерапрыемства школьнікі ўзгадалі пра памятную юбілейную дату 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і прагледзелі фільм-кінахроніку аб вызваленні горада Гродна, падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі».

Завяршылася сустрэча з навучэнцамі цікавай экскурсіяй па дзяржархіве з наведваннем архівасховішча.

На фота: Падчас дэманстрацыі фільма-кінахронікі аб вызваленні Гродна