Правядзенне ўрока для вучняў 9 класа ў рамках акцыі «Архівы-школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»

19 сакавіка 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 9 класа ДУА «Сярэдняя школа №2 імя В.Ю.Саяпіна г.Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Гродна непакорны».

Урок быў прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Супрацоўнікі архіва расказалі навучэнцам аб партызанскім і падпольным руху на Гродзеншчыне, аб вызваленчых баях за Гродна ў ліпені 1944 года, аб сацыяльна-эканамічных наступствах акупацыі і працяглым працэсе аднаўлення разбуранай вайной народнай гаспадаркі.

Увазе школьнікаў былі прадстаўлены экспануемыя ў чытальнай зале архіва выставы дакументаў, прысвечаныя падзеям і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны: «Гэты дзень мы набліжалі, як маглі..». «Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны», «Забыццю не падлягае».

Падчас агляднай экскурсіі па архівасховішчу школьнікі атрымалі інфармацыю аб умовах захоўвання, складзе і змесце дакументаў, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці.