Прэм’ерны паказ дакументальнага фільма «Вызваленне», прысвечанага 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, для навучэнцаў сярэдняй школы №28 ім.В.Д.Сакалоўскага г.Гродна
3 мая 2024 года Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г.Гродна арганізаваў прэм’ерны паказ дакументальнага фільма «Вызваленне» (падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі»), прысвечананы 80-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №28 ім.В.Д.Сакалоўскага г.Гродна».
Перад пачаткам прагляду фільма намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна В.Б.Алясюк выступіла перад навучэнцамі сярэдняй школы, удзяліўшы вялікую ўвагу на важнасць правядзення дадзенага мерапрыемства, прысвечанага 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Г.Г.Карпусенка коратка анансавала дакументальны фільм перад яго праглядам.
Хранікальна-дакументальны фільм «Вызваленне», прагледжаны навучэнцамі, нагадаў ім пра герояў Вялікай Айчыннай вайны, якія дарагім коштам заплацілі за права жыць пад мірным небам.
![]() |
1. Выступленне намесніка дырэктара НГАБ у г.Гродна В.Б.Алясюк перад навучэнцамі сярэдняй школы №28 В.Д.Сакалоўскага г.Гродна. |
![]() |
2. Загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў НГАБ у г.Гродна Г.Г.Карпусенка падчас анансавання дакументальнага фільма. |
![]() |
3. Навучэнцы ДАУ «Сярэдняя школа №28 ім.В.Д.Сакалоўскага г.Гродна» падчас прагляду дакументальнага фільма. |
![]() |
4. Навучэнцы ДАУ «Сярэдняя школа №28 ім.В.Д.Сакалоўскага г.Гродна» падчас прагляду дакументальнага фільма. |