Мерапрыемствы да Міжнароднага Тыдня архіваў у дзяржаўным архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці

У рамках Міжнароднага Тыдня архіваў ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай даты.

У чытальнай зале адбыўся ўрачысты сход працоўнага калектыву. У ходзе мерапрыемства дырэктар архіва Ірына Уладзіміраўна Жинева выказала шчырую падзяку супрацоўнікам за добрасумленную карпатлівую працу, высокі прафесіяналізм і адданасць абранай прафесіі. Таксама былі акрэслены асноўныя аспекты і далейшыя перспектывы развіцця міжнароднага супрацоўніцтва, уключаючы ўдзел архівістаў у анлайн-канферэнцыях і сумесных мерапрыемствах па абмене вопытам.

У ходзе дня адчыненых дзвярэй грамадзянам былі аказаны кваліфікаваныя кансультацыі па асноўных напрамках дзейнасці дзяржаўнага архіва.

Працягам святочных мерапрыемстваў стала рэалізацыя Рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе». Дзяржархіў наведалі навучэнцы ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі». Дзецям расказалі пра гісторыю станаўлення архіўнай справы ў Беларусі, этапы стварэння архіва, яго структуру і ключавыя функцыі.

Для навучэнцаў быў арганізаваны кіналекторый, а таксама наведванне дзеючых выстаў архіўных дакументаў і фатаграфій: «Дзяўчаты ў ахоўных гімнасцёрках» (прымеркаванай да года беларускай жанчыны) і «Сляды Чарнобыля: архіўныя сведчанні» (прымеркаванай да 40-годдзя з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС).

Важным этапам святочнага тыдня стала правядзенне традыцыйнага дня настаўніцтва, накіраванага на перадачу прафесійнага вопыту маладым спецыялістам. Дасведчаныя супрацоўнікі дзяржархіву падрабязна патлумачылі маладым калегам парадак прыёму дакументаў на пастаяннае захоўванне, алгарытм правядзення праверкі наяўнасці і стану спраў, а таксама метадалагічныя прынцыпы і крытэрыі правядзення экспертызы каштоўнасці дакументаў. Практычная частка мерапрыемства прайшла ў лабараторыі дзяржаўнага архіва, дзе для маладых спецыялістаў быў праведзены навучальны майстар-клас па рамонце і рэстаўрацыі дакументаў.

 

1. Калектыў дзяржаўнага архіва падчас урачыстага сходу
2-4. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі» падчас мерапрыемства
5. Супрацоўнікі архіва падчас правядзення Дня настаўніцтва