Аб правядзенні Дзяржаўным архівам Брэсцкай вобласці кінапаказу ў ДУА «Сярэдняя школа №14 імя Я.М.Фаміна г.Брэста»
12.12.2024 у рамках акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці арганізаваў кінапаказ падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў дакументальнага фільма «Вызваленне» для вучняў 9-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №14 імя Я.М.Фаміна г.Брэста» (на базе дадзенай установы).
Вядучы архівіст аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Вераніка Крышчанка расказала вучням аб праекце «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі».
У рамках мерапрыемства была таксама прадстаўлена падрыхтаваная дзяржархівам Брэсцкай вобласці банэрная выстаўка архіўных дакументаў «Была вайна… Была перамога!».
![]() |
1. Вераніка Крышчанка расказвае пра праект «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» |
![]() |
2. Падчас прагляду фільма |
![]() |
3. Школьнікі знаёмяцца с выстаўкай архіўных дакументаў «Была вайна… Была перамога!» |