У Віцебскім кадэцкім вучылішчы адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства, з удзелам Дзяржархіва Віцебскай вобласці
17 верасня 2025 г. у Віцебскім кадэцкім вучылішчы адбылося святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня народнага адзінства, з удзелам Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці. У ходзе мерапрыемства кадэты былі азнаёмлены з комплексам дакументаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, звязаным з далучэннем Заходняй Беларусі да БССР, выставай, падрыхтаванай віцебскімі архівістамі да Дня народнага адзінства, а таксама паглядзелі дакументальны фільм «Уз’яднанне», створаны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
![]() |
| 1. Падчас урачыстай часткі мерапрыемства |
![]() |
| 2. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржархіва Віцебскай вобласці У.П.Каханка распавядае кадэтам пра віртуальную выставу, падрыхтаваную архівам |
![]() |
| 3. Падчас прагляду дакументальнага фільма «Уз’яднанне», створанага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў |


