Аб дэманстрацыі дакументальнага фільма «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне»

17 ліпеня 2024 г. напярэдадні 80-годдзя вызвалення г.Кобрына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне» ў кінатэатры «Вясёлка» правялі кіналекторый у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» для падапечных аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Кобрынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Перад паказам дакументальнага фільма «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаванага калектывам Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, выступіла дырэктар дзяржархіва Ю.У.Закірава.

У фае кінатэатра таксама экспанавалася выстава «Іх подзвіг жывы, непаўторны і вечны», падрыхтаваная спецыялістамі дзяржархіва. Запрошаныя госці азнаёміліся з копіямі фотадакументаў і дакументаў, прадстаўленымі на выставе, атрымалі ўяўленне аб рабоце і асноўных задачах дзяржархіва.

 

1. Дырэктар занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне Ю.У.Закірава падчас правядзення кіналекторыя
2. Экспанаванне выставы «Іх подзвіг жывы, непаўторны і вечны» ў фае кінатэатра «Вясёлка»
3. Азнаямленне запрошаных гасцей з выставай