Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Глыбокае» працягваецца правядзенне ўрокаў і экскурсій для школьнікаў
17 кастрычніка архіў прыняў вучняў 7-9-х класаў Ломашэўскай базавай школы Глыбоцкага раёна. Для іх супрацоўнікамі архіва праведзена прэзентацыя выставы архіўных дакументаў «Ты хочаш міру? Памятай пра вайну!» і аглядная экскурсія.
18 кастрычніка архівісты наведалі Падсвільскую сярэднюю школу Глыбоцкага раёна ім.Героя Савецкага Саюза П.М.Казлова, дзе для вучняў 7-11-х класаў правялі ўрок на тэму «Генацыд беларускага народа на тэрыторыі Глыбоцкага раёна ў час Вялікай Айчыннай вайны». Пасля ўрока для хлопчыкаў і дзяўчынак быў прадэманстраваны фільм «Вызваленне. Віцебск», падрыхтаваны беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
На фота: Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржархіва ў г.Глыбокае Т.М.Аўласава праводзіць урокі і экскурсіі з вучнямі Падсвільскай сярэдняй школы і Ломашэўскай базавай школы Глыбоцкага раёна