«Юны архівіст»: занятак у сярэдняй школе №7 г.Рэчыцы
5 мая 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы правёў занятак, прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, у сярэдняй школе №7 г.Рэчыцы, з якой архівам заключаны дагавор аб супрацоўніцтве.
У першай частцы занятку пад назвай «Пісьмы вайны» навучэнцы 10 «В» класа былі праінфармаваны аб тым, якія пісьмы, напісаныя ўдзельнікамі і сведкамі Вялікай Айчыннай вайны, захоўваюцца ў Рэчыцкім дзяржархіве і якое значэнне яны маюць для грамадства. Затым шкаляры асабіста азнаёміліся са зместам пісем.
Другая частка занятку прайшла ў выглядзе кіналекторыя. Вучням быў паказаны дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны на аснове матэрыялаў кінахронікі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў і ілюструючы этапы Вялікай Айчыннай вайны і святкаванне Дня Перамогі ў Беларусі ў розныя гады.
![]() |
1. Вядучы археограф ЗДА ў г.Рэчыцы С.А. Жарносенка інфармуе навучэнцаў сярэдняй школы №7 г.Рэчыцы аб пісьмах ваенных гадоў, якія захоўваюцца ў архіве |
![]() |
![]() |
2-3. Навучэнцы сярэдняй школы №7 г.Рэчыцы знаёмяцца з пісьмамі ваенных гадоў |
![]() |
![]() |
4-5. Навучэнцы сярэдняй школы №7 г.Рэчыцы глядзяць дакументальны фільм БДАКФФД «Гісторыя Вялікай Перамогі» |