Аб правядзенні экскурсій і ўрокаў для вучняў школ г. Брэста ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці
У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання Міжнароднага дня (Міжнароднага тыдня) архіваў, а таксама ў рамках акцыі «Архівы – школе» у перыяд з 5 па 12 чэрвеня дзяржархіў Брэсцкай вобласці наведалі пяць груп вучняў 5-8-х класаў летніх лагераў сярэдніх школ № 14, № 16 і № 17 г. Брэста.
Падчас наведванняў супрацоўнікі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў правялі для дзяцей аглядныя экскурсіі па архіве з наведваннем архівасховішча і лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў, падчас якіх пазнаёмілі вучняў з прафесіяй архівіста.
Для замацавання атрыманай дзецьмі інфармацыі з імі былі праведзены ўрокі ў ігравой форме. Рабяты з задавальненнем разгадвалі рэбусы, вырашалі філворды, звязаныя з архіўнай тэматыкай, а таксама паўдзельнічалі ў віктарыне «Як добра ты ведаеш гісторыю Брэста?». Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.
![]() |
Фота 1. Супрацоўнік аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Сухарэвіч В.В. расказвае вучням СШ № 17 аб прафесіі архівіста |
![]() |
Фота 2. У лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі дакументаў |
![]() |
Фота 3. Вучні СШ №14 вырашаюць філворд |
![]() |
Фота 4. Вучні СШ №17 разгадваюць рэбусы |
![]() |
Фота 5. Вучні СШ №16 актыўна ўдзельнічаюць у гульні |