Аб рэалізацыі рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацы

24 чэрвеня 2024 г. у рамках рэалізацыі рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі былі арганізаваны экскурсіі дзвюм групам дзяцей з летняга лагера «Art lets go», створанага на базе Нацыянальнай школы прыгажосці

Экскурсанты даведаліся пра гісторыю і структуру архіва, азнаёміліся з відамі дакументаў БДАНТД, якія сведчаць аб развіцці навукі і тэхнікі ў краіне на працягу многіх гадоў. Таксама хлопцы даведаліся пра ўмовы захоўвання дакументаў і размяшчэнне іх у сховішчы.

У ходзе экскурсіі наведвальнікам былі прадэманстраваны чарцяжы, па якіх былі пабудаваны будынкі Зімовага цырка ў г.Мінску і Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь.

У выніку экскурсіі навучэнцы атрымалі новыя ўражанні і веды, якія, несумненна, будуць карысныя ім у далейшым.

 

1. Навучэнцы летняга лагера «Art lets go» у пачатку экскурсіі
2. У працэсе экскурсіі
3. У працэсе экскурсіі
4. У працэсе экскурсіі