«Нам гэтага дня ніколі не забыць»: супрацоўнік Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна прыняла ўдзел у мітынгу-рэквіеме ў ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Маладзечна»
22 чэрвеня – дзень, калі Беларусь замірае ў смутку. Хвіліны маўчання, ускладанне кветак, рэквіемы — усё гэта звёны аднаго ланцуга, імя якога — памяць. І ў гэтым ланцугу супрацоўнікі архіваў займаюць асаблівае месца. Яны – захавальнікі не проста папер, а жывой гісторыі, чалавечых лёсаў, праўды аб подзвігу і трагедыі.
Мітынг-рэквіем «Нам гэтага дня ніколі не забыць», які адбыўся ў ДУА «Сярэдняя школа №12 г Маладзечна», прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, – гэта не проста афіцыйнае мерапрыемства. Гэта жывая сувязь пакаленняў і магчымасць для архівістаў выканаць сваю асветніцкую місію.
Супрацоўнік установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна» Марыя Мячкоўская ў якасці запрошанага госця мерапрыемства расказала пра пачатак Вялікай Айчыннай вайны ў Маладзечна і яе наступствы для горада і раёна, падкрэсліўшы асаблівую ролю архіваў у захаванні гістарычнай памяці: «Дзяржаўнымі архівамі Рэспублікі Беларусь праводзіцца комплексная работа па захаванні, вывучэнні, уводзе ў навуковы абарот і папулярызацыі дакументальных крыніц, якія змяшчаюць звесткі аб злачыннай акупацыйнай палітыцы нацыстаў на тэрыторыі Беларусі ў 1941–1944 гадах», – адзначыла архівіст.
Вялікая Айчынная вайна з’яўляецца адной з ключавых падзей сучаснай гісторыі. Захаванне памяці аб яе падзеях, выдатных удзельніках, гераічных подзвігах духоўна аб’ядноўвае наша грамадства і з’яўляецца адным з галоўных складальнікаў гістарычнай свядомасці беларускага народа.
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-3. Падчас мерапрыемства |


