У рамках праекта «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў» прайшоў Дзень памяці «Героям – слава» для Віцебскай гарадской арганізацыі БРСМ
Дзяржархіў Віцебскай вобласці для Віцебскай гарадской арганізацыі БРСМ правёў мерапрыемства Дзень памяці «Героям – слава» ў рамках праекта «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў».
Для сябраў БРСМ у фае працавалі стэндавыя выставы архіўных дакументаў «Памяць аб героях вечна» (Дзяржаўная казённая ўстанова Валгаградскай вобласці «Дзяржаўны архіў Валгаградскай вобласці») і «Улетку 1944-га» (Установа «Дзяржаўны вобласці архіў»); банэрная выстава дакументаў «Варонка ў варонку, выдзеўбаная і перакручаная гэтая зямля…» (Установа «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці»).
Таксама прайшла лекцыя аб генерал-палкоўніку, абаронцу Сталінграда і вызваліцелі Віцебска – І.І.Люднікава і аб увекавечанні яго памяці ў г.Віцебску.
Быў паказаны фільм «Вызваленне Віцебска» з фондаў БДАКФФД.
У рамках мерапрыемства супрацоўнікі архіва правялі 4 квэсты.
Пераможцы атрымалі падарункі ад архіва.
![]() |
| 1. Адкрывае мерапрыемства Дзень памяці «Героям – слава», падрыхтаванае Дзяржархівам Віцебскай вобласці для Віцебскай гарадской арганізацыі БРСМ, другі сакратар Вікторыя Пятрова. |
![]() |
| 2. Ідзе прагляд хронікі аб вызваленні Віцебска з фондаў БДАКФФД удзельнікамі Дня памяці «Героям – слава» ў рамках праекта «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў. |
![]() |
![]() |
| 3–4. Лекцыю аб генерал-палкоўніку, абаронцу Сталінграда і вызваліцелі Віцебска – І.І.Люднікава і аб увекавечанні яго памяці ў г.Віцебску чытае Кісялёва Юлія, вядучы архівіст Дзяржархіва Віцебскай вобласці. |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 5–8. У фае ўдзельнікі мерапрыемства знаёмяцца з выставамі аб Сталінградскай бітве і вызваленні Віцебска і праходзяць квэсты аб размініраванні, помніках Валгаграда і Віцебска, аб Плошчы Перамогі ў Віцебску і аб жывёлах – удзельніках вайны. |
![]() |
![]() |
![]() |
| 9–11. Ідзе ўзнагароджанне пераможцаў квэстаў Дня памяці «Героям – слава» у рамках праекта «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў». |










