«Памяць мацнейшая за час»« Напярэдадні 9 мая ў «Занальным дзяржархіве г.Маладзечна» арганізаваны дыялогавая пляцоўка і паказ фільма «Вызваленне»
6 мая 2024 года ў Занальным дзяржархіве г.Маладзечна прайшла экскурсія для навучэнцаў 3 курса спецыяльнасці «Правазнаўства» УА «Маладзечанскі гандлёва-эканамічны каледж Белкаапсаюза». Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй архіва і найбольш цікавымі дакументамі. Таксама навучэнцы наведалі архівасховішча, ацанілі ўмовы іх захоўвання. Завяршылася мерапрыемства кіналекторыем «Памяць мацнейшая за час» праглядам фільма «Ввызваленне», падрыхтаванага калектывам Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Навучэнцы ўбачылі дакументальную карціну бед і разбурэнняў, прынесеных на нашу зямлю захопнікамі. У фільме – панарама наступальнай аперацыі «Баграціён» і баявыя дзеянні Чырвонай арміі: атакі і залпы «Кацюш», вулічныя баі і фарміраванне рэк, партызанская барацьба. Навучэнцы ў фармаце адкрытага дыялогу падзяліліся ўражаннямі ад прагляду карціны, адзначылі важнасць захавання гістарычнай праўды, выказалі меркаванне аб тым, што памяць пра вайну — гэта напамін моладзі, якой цаной быў заваяваны мір на зямлі.
![]() |
1. Навучэнцы перад экскурсій |
![]() |
2. Падчас дэманстрацыі дакументаў |
![]() |
3. Навучэнцы ў архівасховішчы |
![]() |
4.Загадчык аддзела Тамковіч А. А. зачытвае прэс–рэліз да фільма «Вызваленне» |