Аб правядзенні ўстановай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» акцыі «Архівы-Школе» напярэдадні Дня касманаўтыкі
Напярэдадні Дня касманаўтыкі, 65-годдзя з дня першага палёту чалавека ў космас і ў рамках акцыі «Архівы-Школе» адбыўся тэматычны занятак для вучняў 6-х класаў сярэдняй школы №1 г.Навагрудка. У ходзе ўрока школьнікі пазнаёміліся з выставай, падрыхтаванай установай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку», дакументы і фотаздымкі якой расказваюць аб легендарным палёце Ю.Гагарына ў космас, пачатку касмічнай эры ў гісторыі чалавецтва, аб вядомых лётчыках-касманаўтах, у тым ліку увекавечанні іх памяці ў назвах вуліц г.Навагрудка, а таксама аб развіцці касманаўтыкі ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе.
У завяршэнне тэматычнага занятку навучэнцы паразважалі аб тым, якімі здольнасцямі павінен валодаць чалавек, каб стаць касманаўтам.
На фота: Падчас правядзення тэматычнага занятку.
![]() |
