Аб наведванні Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці вучнямі школы №9 г.Брэста

7 верасня, у Дзень народнага адзінства, а таксама ў рамках акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі вучні 9-га класа ДУА «Сярэдняя школа №9 г.Брэста імя А.Ф.Наганава».

Супрацоўнік аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Вольга Сухарэвіч расказала школьнікам пра падзеі верасня 1939 года. У ходзе лекцыі дзеці азнаёміліся з выстаўкай архіўных дакументаў, прысвечанай ўз’яднанню Заходняй Беларусі і БССР, на якой прадстаўлены дакументы і фатаграфіі, якія адлюстроўваюць першыя мерапрыемствы савецкай улады ў заходніх абласцях Беларусі, уз’яднаных з БССР.

Школьнікам была праведзена аглядная экскурсія па архіве з наведваннем архівасховішча і лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў.

 

1. Школьнікі падчас лекцыі
2. Вучні падчас экскурсіі па архівасховішчы
3. У лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў