Установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» праводзіць лекцыі для школьнікаў
8 мая 2024 г.старшы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) А.М.Драздова правяла цыкл урокаў для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Гомеля ім. Г.М.Склезнева» на тэму: «9 мая 1945. Вялікай Перамозе прысвячаецца» ў сценах бібліятэкі-філіяла №3 ім. А.Р.Раманава г.Гомеля.
У ходзе ўрокаў старшы навуковы супрацоўнік абласнога архіва Аліна Драздова разам са школьнікамі аднавілі храналогію вызвалення тэрыторыі нашай краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945 гг.). Асаблівая ўвага была ўдзелена стратэгічнай наступальнай аперацыі па вызваленні Беларусі «Баграціён». Пагаварылі аб героях вайны і іх выдатных подзвігах. Наш абавязак – памятаць, якім коштам далася нам Перамога ў гэтай страшнай вайне і шанаваць памяць загінулых.
У рамках мерапрыемства была таксама прадэманстравана выстава, падрыхтаваная супрацоўнікамі ДАГв да 80-х угодкаў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Выстаўка падрыхтавана з мэтай азнаямлення з архіўнымі дакументамі і захавання гістарычнай памяці, як залогу таго, што ў будучым такія трагічныя падзеі не паўторацца. Дакументальныя матэрыялы далі магчымасць школьнікам паглыбіць веды аб гістарычным мінулым беларускага народа.
![]() |
1. Старэйшы навуковы супрацоўнік абласнога архіва А.М.Драздова знаёміць школьнікаў з выставай. |
![]() |
2. Супрацоўнік ДАГв А.М.Драздова праводзіць урок для навучэнцаў. |
![]() |
3. Удзельнікі мерапрыемства. |
![]() |
4. Школьнікі вывучаюць архіўныя фатаграфіі. |
![]() |
5. Школьнікі знаёмяцца з выставай архіўных дакументаў. |
![]() |
6. Педагогі і школьнікі вывучаюць выставу. |