Правядзенне інфармацыйнай гадзіны для навучэнцаў 9 класа ў рамках акцыі «Архівы – школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы»

12 красавіка 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году якасці, з навучэнцамі 9 «Б» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №21 г.Оршы», вядучым архівістам аддзела выкарыстання дакументаў Ю.І.Градоўка праведзеная інфармацыйная гадзіна на тэму «Мастацтвам свой шлях пазначыў», прысвечаная мастаку-аматару, паэту, акцёру народнага тэатра Уладзіміру Міхайлавічу Жытову.

Рабяты азнаёміліся з дакументамі і фатаграфіямі, якія распавядаюць аб жыцці і дзейнасць мастака, які ўславіў сваімі працамі Аршаншчыну, акунуліся ў мір прыгажосці фарбаў і акварэлі.

Уладзімір Міхайлавіч Жытноў – гэта неад’емная частка культуры нашага горада і рэгіёну. Ён усё сваё жыццё аддаў выхаванню падрастаючага пакалення, рэкламаваў і прасоўваў спорт і здаровы лад жыцця ў масы. Актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці горада. Пісьменнік, без вершаў якога не абыходзілася ніводнае гарадское мерапрыемства. Уладзімір Міхайлавіч іграў у тэатры, спяваў у хоры, супрацоўнічаў з Саветам ветэранаў г.Оршы, праводзіў майстар-класы ў школах, выставы сваіх работ, выдаваў кнігі, займаўся маржаваннем і яшчэ шмат, і многае іншае. Здаецца, не засталося ў нашым горадзе сфер, дзе б не браў удзел Уладзімір Міхайлавіч.

В.М.Жытновым напісана больш за 3000 работ, праведзена каля 100 персанальных выставак. А ў якасці сувеніраў на любых мерапрыемствах ён дарыў свае акварэльныя працы.

Акрамя таго, у рамках праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» навучэнцам быў паказаны фільм-кінахроніка, прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.