Аб наведванні Дня ведаў і ўручэнні камплектаў кніг супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» і праекта «Юны архівіст» дырэктар установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» Алена Набокава і загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Святлана Барцулёва 1 верасня наведалі лінейку, прысвечаную»Дню ведаў» у падшэфнай школе №1 г.Магілёва, з якой падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве і арганізацыі работы па праекце «Юны архівіст» на 2025/2026 навучальны год.
У рамках візіту супрацоўнікі архіва наведалі ўрок «Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню» ў 11 «Б» класе і прэзентавалі камплект кніг, выдадзеных у рамках праекта «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы», якія зоймуць дастойнае месца ў бібліятэцы школы. Таксама падчас сустрэчы з вучнямі 11 класа была праведзена прафарыентацыйная гутарка, на якой супрацоўнікі архіва распавялі аб прафесіі архівіста і аб праекце «Юны архівіст».
![]() |
| 1. Дырэктар архіва А.А.Набокава на лінейцы ў сярэдняй школе №1 г.Магілёва. |
![]() |
![]() |
| 2-3. Прэзентацыя камплекта кніг. |


