Прэзентацыя выдання Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь «Жанчыны ў партызанскім руху Беларусі» ў бібліятэцы імя Янкі Купалы

6 мая 2026 года на базе мінскай бібліятэкі імя Янкі Купалы адбылася прэзентацыя друкаванага выдання Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) – кнігі «Жанчыны ў партызанскім руху Беларусі». Мерапрыемства прайшло ў рамках правядзення Года беларускай жанчыны.

Кнігу прэзентаваў намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок. Ён распавёў аб цесным узаемадзеянні архіва і выдавецтва «Беларусь» у галіне публікацыйнай працы, а таксама выступіў з дакладам «Жанчыны ў Вялікай Айчыннай вайне».

На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы і студэнты тэхналагічнага, радыётэхнічнага, фінансава-эканамічнага каледжаў, а таксама каледжа гандлю і камерцыі.

На фота: Удзельнікі прэзентацыі