Заняткі з навучэнцамі ў рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» працягваюцца

Чарговая сустрэча з навучэнцамі СШ №3 г.Навагрудка ім. В.Г.Гаховіч у рамках праекта «Юны архівіст» адбылася ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку». Дырэктар архіва прадставіла існуючую сістэму навукова-даведачнага апарата архіва. У ходзе практычнага занятку школьнікі ажыццяўлялі пошук неабходных дакументаў па тэме даследчай работы, прысвечанай гісторыі горадаўтваральнага прадпрыемства горада – Навагрудскага завода газавай апаратуры.