Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна архіўнага ўрока «Перыядычныя выданні Гродзенскай губерні» для навучэнцаў 10 класа сацыяльна-гуманітарнай накіраванасці сярэдняй школы № 28 г. Гродна

15 сакавіка 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна з мэтай пашырэння ведаў вучняў аб гісторыі Гродзенскай губерні з дапамогай архіўных дакументаў і перыядычных выданняў, а таксама фарміравання навыкаў працы з архіўнымі крыніцамі, быў праведзены сёмы архіўны ўрок для навучэнцаў 10 «А» класа сацыяльна-гуманітарнай накіраванасці СШ № 28 г. Гродна.

Занятак прайшоў ў форме мультымедыйнага ўрока «Перыядычныя выданні Гродзенскай губерні», на якім навучэнцы ўдасканальвалі свае веды па гісторыі Гродзенскай губерні праз прызму перыядычных выданняў, у прыватнасці, газеты «Гродзенскія губернскія ведамасці», а таксама наведалі навукова-даведачную бібліятэку, дзе з цікавасцю вывучалі прадстаўленыя ім перыядычныя выданні, якія захоўваюцца ў архіве.